Экскурсійны маршрут "Экакрай. У пошуках страчанага"


    Дубровеншчына - усходні фарпост Беларусі... зямля з трагічным лёсам і гераічным мінулым... клапатлівая маці сваіх сыноў, натхняючая мастакоў і пісьменнікаў увасобіць яе вобраз у творах.

     Гістарычную адмеціну пакінулі на ёй шлях “з вараг у грэкі”, уваходжанне ў склад Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

      Дубровеншчына - зямля, якую не абмінулі войны і бедствы, наступствы шведаў, войскі Напалеона, гітлераўскія захопнікі нанеслі ёй вялікі ўрон.

         Вялікая Айчынная вайна знішчыла амаль усю гістарычную спадчыну. 9 месяцаў на тэрыторыі раёна стаяў фронт, ні днём ні ноччу не спыняліся

кровапралітныя баі. Больш за 43 тысячы воінаў-вызваліцеляў згубілі сваё жыццё змагаючыся за вызваленне.

        Кожны раз, адраджаючыся з пепла, Дубровеншчына страчвала значную частку сваіх багаццяў і лепшых сыноў. Назаўсёды страчаны будынкі, помнікі, паркі і лясы.

Мы прапануем экскурсійны маршрут “Экакрай: у пошуках страчанага”, мэтай якога з’яўляецца знаёмства са страчанай архітэктурнай спадчынай горада Дуброўна.

 

Асаблівасць маршрута заключаецца ў тым, што экскурсія адбываецца па сродкам звяртання гараджан пад час прагулкі да дрэваў-старажылаў. Гэта робіць маршрут даступным і дасягальным для кожнага гараджаніна. Дрэвы выбраны не выпадкова, яны знаходзяцца ў памятных месцах горада і, магчыма, з’яўляюцца сведкамі важных гістарычных падзей.

Аб’ектамі маршрута з’яўляюцца 3 прыродныя аб’екты, якія знаходзяцца на

тэрыторыі горада:

1) Парк “Ліпкі”, які прадстаўляе сядзібу Любамірскіх;

2) Дуб каля будынка суда, які прадстаўляе Свята-Мікалаеўскія цэрквы;

3) Ясень на гарадскім стадыёне, які прадстаўляе вялікую сінагогу.

     У 2016 г. экскурсійны маршрут "Экакрай. У пошуках страчанага." заняў 1 месца ў раённым конкурсе на лепшы экскурсійны маршрут "Мой родны кут".