Зборнік "Фальклорная спадчына вёскі Ляды"

  Сумесна з былым метадыстам па фальклоры Дубровенскага раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Анастасіяй Мікалаеўнай Красоўскай аддзелам маркетынгу створаны зборнік “Фальклорная спадчына вёскі Ляды”. Які ўключае не толькі тэксты песень, а  яшчэ і абрадавую дзейнасць. Зборнік распавядае як на Лядняншчыне адзначалі хрэсьбіны, Троіцу, свята Святога Міколы, Купалле, Саракі, як праводзіцца абрад “Ганяць маладу на ваду” і інш. 

       Трэба адзначыць, што для папулярызацыі края на вокладцы зборніка размешчаны фотаздымак збаноў-спарышаў ляднянскага ганчара Міхаіла Шэкіна. 

        Зборнік разлічаны на краязнаўцаў, навучэнцаў і жыхароў дадзенага рэгіёну.