Зборнік "Кляштар бернардзінцаў: нямы сведка гісторыі"


   У кожнага беларускага мястэчка свой лёс, свая гісторыя і свая будучыня. Амаль у кожнага з іх ёсць і свая легенда, паводле якой, напрыклад, у поўню, да людзей з’яўляецца Белая Панна, або Чорная…, або шэрыя постаці манахаў праплываюць над зруйнаванымі касцёламі і кляштарамі, або няшчасны прывід, быццам бы, замураванай у сценах дзяўчыны, ніяк не знойдзе сабе прытулку… Так і ў Дуброўне, маленькім гарадку на беразе шырокага Дняпра, ёсць свая легенда з сумнай канцоўкай. І ёсць свой вартаўнік і ахоўнік гэтай легенды – былы кляштар бернардзінцаў, які з пачатку ХІХ стагоддзя, з году ў год вітае гараджан з невялічкага ўзгорку.

   Гісторыя жорстка абышлася з лёсам кляштара. Але не гледзячы на гэта, шмат гадоў ён верна служыў жыхарам горада. У розныя часы ў сценах кляштара размяшчаліся розныя адміністрацыйныя ўстановы, будынак адыграў значную ролю ў жыцці гараджан.

   Дадзены буклет зроблены для таго, каб дасканала вывучыць і захаваць звесткі аб гісторыка-культурнай каштоўнасці горада Дуброўна, былым кляштары бернардзінцаў, пабудаваным у пачатку ХІХ стагоддзя.

  Зборнік прызначаны для настаўнікаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, супрацоўнікаў музеяў і тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.