Зборнік "Жывое слова, роднае. Асаблівасці гаворкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці"


         Дыялектная мова, або мясцовыя гаворкі – гэта моўная спадчына беларускага народа і найважнейшая вызначальная частка яго нацыянальнай моўнай сістэмы. У апошнія гады, у сувязі з пашырэннем сродку зносін беларускай і рускай літаратурных моў, назіраецца натуральнае звужэнне ўжывання мясцовых гаворак. Змяняецца і сама дыялектная мова, губляюцца яе мясцовыя асаблівасці і разбураюцца межы этнатэрытарыяльных разнавіднасцей. 

   Але моўныя багацці, захаваныя ў гаворках, не страчваюцца: яны асвоены і працягваюць асвойвацца даследчыкамі, навукоўцамі і служаць крыніцай неабходных звестак для розных галін навукі – лінгвістыкі, этнаграфіі, гісторыі, літаратуразнаўства і інш.

  Зборнік прызначаны для настаўнікаў-філолагаў, фалькларыстаў, гісторыкаў, этнографаў і краязнаўцаў.

Мэта выдання - вывучэнне і захаванне асаблівасцей гаворкі дадзенай тэрыторыі. 

      Зборнік складаецца з 6 раздзелаў: 1) “Фанетычныя, граматычныя, лексічныя асаблівасці гаворкі Дубровенскага раёна”, 2) "Местачковыя словы і ўстойлівыя выразы Дубровенскай зямлі", 3) “Прыказкі, прымаўкі і трапныя выразы Дубровенскай зямлі”, 4) “Тапонімы, як адлюстраванне асаблівасцей гаворкі Дубровенскага раёна”, 5) “Мясцовыя назвы геаграфічных аб’ектаў”, 6) “Гідранімічныя назвы Дубровеншчыны”.

    У 2018 г. выданне было адзначана дыпломам на Х Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня” у ІІ Рэспубліканскім конкурсе даследчых работ пад дэвізам “Адвечнае”.

      Распрацавана сумесна з фалькларыстам Анастасіяй Красоўскай.