Экскурсійны маршрут "Дакраніся да гісторыі. Архітэктурная спадчына Дубровеншчыны"


 

   Выданне змяшчае матэрыялы для правядзення экскурсіі па аб'ектах архітэктурнай спадчыны Дубровенскага раёна. Мэта выдання – звярнуць увагу насельніцтва на дадзеныя аб'екты, паведаць аб іх архітэктурнай і гістарычнай каштоўнасці, аргументаваць неабходнасць зберагчы і захаваць іх.

 

    Экскурсійны маршрут разлічаны на 4

аб’екты паказу:

-      Пакроўская царква ў вёсцы Ланенка;

-      Сядзіба Любамірскіх у вёсцы Станіславова;

-      Кляштар бернардзінцаў у горадзе Дуброўна;

-      Суконная мануфактура ў горадзе Дуброўна.

   Мяркуемая аўдыторыя - усе катэгорыі насельніцтва.

   У 2013 г. экскурсійны маршрут "Дакраніся да гісторыі. Архітэктурная спадчына Дубровеншчыны" заняў 1 месца ў раённым конкурсе на лепшы экскурсійны маршрут "Авторская экскурсия по Дубровенскому району".