Зборнік "Ганаровыя грамадзяне горада Дуброўна і Дубровенскага раёна"


У 2015 г. сумесна з адказным сакратаром Дубровенскага раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і краязнаўцам Аляксеем Якаўлевічам Гаўруцікавым аддзелам маркетынгу і рэкламы былі сабраны звесткі аб 22 ганаровых грамадзянах горада Дуброўна і Дубровенскага раёна, сярод якіх Аляксей Канстанцінавіч Габрусеў (удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза. Палкоўнік  запасу.), Анатоль Аляксандравіч Галаўко (доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік вызвалення Дубровенскага раёна), Марыя Фёдараўна Смірнова (маці Героя Савецкага Саюза Юрыя Смірнова), Аляксей Ануфрыевіч Дудараў (беларускі драматург, ураджэнец Дубровеншчыны), Мікалай Васільевіч Мартынаў (беларускі прадпрымальнік, заснавальнік, уладальнік і генеральны дырэктар СТАА «Марка»), і інш.                У 2019 г. званне "Ганаровы грамадзянін" атрымалі 6 чалавек з розных сфер дзейнасці.

Зборнік  распаўсюджаны па ўстановах аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Штогод папаўняецца новымі звесткамі.