Этналогія

1. Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.] ; склад. І.Клімковіч. -2-е выд., дап. – Мінск: Беларусь , 2006. – 599 с.

 

   Кніга з’яўляецца спробай сістэматычнага і найбольш поўнага апісання і аналізу традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў. У кнізе знайшлося месцарэканструкцыям архаічных міфаў, павер’ям і прыкметам беларусаў-язычнікаў, іх прадпісанні засцярогам і замовам.

 

2. Бялявіна, В.М. Жаночы касцюм на Беларусі / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. – Мінск : Беларусь, 2007. – 351 с.: іл.

 

  У кнізе ўпершыню на аснове разнастайных гістарычных крыніц паказан працэс развіцця жаночага касцюма розных сацыяльных слаёў насельніцтва Беларусі з глыбокага мінулага да сучаснасці.

 

3. Бялявіна, В.М. Мужчынскі касцюм на Беларусі / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. - М–нск : Беларусь, 2007. – 303 с.

 

  У кнізе ўпершыню на аснове разнастайных гістарычных крыніц паказан працэс развіцця мужчынскага касцюма розных сацыяльных слаёў насельніцтва Беларусі з глыбокага мінулага да сучаснасці.

 

4. Катовіч, А.В. Летнія святы : у 2 кн. Кн.1 / Аксана Катовіч, Янка Крук. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2009. – 368 с. – Беларускі народны каляндар.

 

   У кнізе разглядаюцца асаблівасцi народных свят - Тройцы, Сёмухi, Русальнага тыдня, аналiзуецца сімволіка бярозы i вянка, калодзежа і крыніцы ў духоўнай спадчыне беларусаў. Апicан змест абрадаў «Выкліканне дажджу», «Спыненне дажджу» i iнш. Будзе карысная ўсім, хто цікавіцца беларускай культурнай спадчынай.

 

5. Котович, О. Золотые правила народной  культуры / Оксана Котович, Янка Крук. – 7-е изд. – Минск : Адукацыя и выхаванне , 2012. – 592 с. : ил.

 

 Книга посвящена рассмотрению правил-регламентаций каждого дня года и наиболее значимых календарных праздников, а также запретов, предписаний и правил поведения человека с подготовкой и проведением обрядов семейно-родовой направленности – рождения, крестин, свадеб, похорон.

 

6. Кухаронак, Т.І. Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў / Т.І. Кухаронак. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 140 с. : іл.

 

   У кнізе аўтар распавядае пра радзінныя звычаі і абрады беларускага народа. Падрабязна ахарактарызаваны народныя веды, рэгламентацыі адносна паводзін жанчын у перыяд цяжарнасці, родаў, дзейнасць бакі-павітухі, звчаі і абрады дарэвалюцыйных даследванняў і новых фальклорна-этнаграфічных экспедыцыйных матэрыялаў.

 

7. Ліцьвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў.– Мінск : Беларусь, 1997. – 176 с.: іл.

 

   У кнізе падаюцца 14 свят і абрадаў беларусаў. Даюцца метадычныя парады па арганізацыі іх святкавання, рэкамендуецца адпаведная літаратура.

 

8. Міфалогія беларусаў: Энцыклапедычны слоўнік / склад. І.Клімковіч, В.Аўтушка ; навук. рэд. Т.Валодзіна, С.Санько. – Мінск : Беларусь, 2011. – 607 с.: іл.

 

  Кніга ўяўляе сабой вопыт сістэматычнага і найбольш поўнага апісання і аналізу традыцыйнай культуры спадчыны беларусаў. У кнізе знайшлося месца рэканструкцыям архаічных міфаў, павер’ям і прыкметам беларусаў, іх прадпісанням, засцярогам і замовам.

 

9. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т.2. Віцебскае Падзвінне / Т.Б. Варфаламеева, А.М. Боганева, М.А. Козенка і інш.; Склад. Т.Б. Варфаламеева. – Мінск : Беларуская навука, 2004. – 910 с.

 

  Кніга падрыхтавана па выніках трохгадовага комплекснаг фальклорна-этнаграфічнага даследвання традыцыйнай культуры рэгіёну Віцебскага Падзвіння і раскрывае мясцовую традыцыйную мастацкую культуру: каляндарныя звычаі і абрады, песенны, інструментальны, танцавальны фальклор, народны касцюм, гульні, ганчарства.

 

10. Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя / Рэдкал. І.П. Шамякін і інш. – Мінск : БелСЭ, 1989. – 575 с.: іл.

 

   У аднатомніку змешчана больш за 3 тыс. Артыкулаў, якія асвятляюць матэрыяльныя і духоўныя культуры беларускага народа. Артыкулы прысвечаны этнаграфіі, тыпам і відам паселішчаў,промыслам і рамёствам, нацыянальнаму адзенню.

 

11. Святыя крыніцы Беларусі / Уладзімір Лобач, Таццяна Валодзіна. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 188 с. : іл. 

 

   Кніга прысвечана дзівоснаму феномену беларускай зямлі – культавым крыніцам, якія ў народзе лічуцца святымі.