Слоўнікі беларускай мовы


    1. Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.] ; уклад.: В.П. Русак [і інш.] ; рэдкал.: В.П. Русак, Ю.С. Гецэвіч, С.І. Лысы. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 757 с.

 

Упершыню прапануецца апісанне літаратурнага вымаўлення больш 117 000 слоў, у тым ліку новых запазычаных. Слоўнік дае чытачу звесткі пра вымаўленне праз падачу поўнай транскрыпцыі слоў, што бытуюць у сучаснай беларускай літаратурнай мове. Прызначаецца мовазнаўцам, настаўнікам, выкладчыкам, студэнтам, журналістам.

     2. Беларуска-рускі слоўнік : звыш 15 000 слоў / уклад. І.Л. Капылоў, І.У. Ялынцава. – Мінск : Современная школа, 2011. – 400 с.

 

З’яўляецца практычным дапаможнікам для тых, хто цікавіцца перакладам беларускіх тэкстаў і асобных слоў на рускую мову. Кніга змяшчае звыш 20000 цяжкіх для перакладу агульнаўжывальных слоў, тэрміналагічных і ўстойлівых выразаў. Адрасуецца навучэнцам школ і спецыяльных навучальных устаноў.

   3.  Булыка, А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мінск: Народная асвета, 1993. – 398 с.

 

Даецца тлумачэнне і разглядаецца паходжанне каля 5600 іншамоўных слоў.

    4. Гаўрош, Н.В. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы. – Мінск: Вышэйшая школа, 1998. – 603 с.

 

 

Падаеца лексіграфічнае апісанне вобразных азначэнняў-эпітэтаў беларускай мовы, якія адлюстроўваюцца тэкстамі з твораў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры.

      5.  Граматычны слоўнік дзеяслова / НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; уклад. В.П. Русак [і інш.] ; наву. рэд. А.І. Падлужны, В.П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 1252 с.

 

 

Граматычны слоўнік дзеяслова - нарматыўны граматычна-арфаграфічны даведнік, разлічаны на носьбітаў беларускай мовы, якія жадаюць удакладніць свае веды пра напісанне і змяненне дзеясловаў. Асноўнае прызначэнне слоўніка, які змяшчае каля 35 тысяч дзеясловаў, - адлюстраваць сучаснае словазмяненне дзеяслова, даць поўную сістэму яго марфалагічных форм. Слоўнік будзе карысны ўсім, для каго важна правільная моўная практыка.

     6. Граматычны слоўнік назоўніка / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. Беларус. культуры, мовы і літ., філ. ”Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы“; уклад. Г.У. Арашонкава [і інш.] ; навук. рэд. В.П. Русак. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Беларуская навука, 2013. – 1245 с.

 

 

Слоўнік з'яўляецца граматычна-арфаграфічным даведнікам па формазмяненні назоўніка. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць граматычную характарыстыку назоўніка і поўную парадыгму словазмянення. Слоўнік разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.

  7. Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. Беларус. культуры, мовы і літ.; філ. ”Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы“; уклад. В.П. Русак [і інш.] ; навук. рэд. В.П. Русак. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Беларуская навука, 2013. – 1135 с.

 

 

Граматычна-арфаграфічны слоўнік-даведнік адлюстроўвае сучаснае словазмяненне аднайменных часцін мовы, дае поўную парадыгму іх марфалагічных форм. Асноўная інфармацыя аб часцінах мовы ўтрымліваецца ў слоўнікавым артыкуле, які змяшчае адпаведна формы словазмянення прыметніка, займенніка, лічэбніка, формы ступеней параўнання прыслоўя. Разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.

     8.  Лепешаў, І.Я .  Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. Т. 1. А-Л. / І.Я.Лепешаў. – Мінск: БелЭн, 1993. – 590 с.

 

 

У слоўніку даецца апісанне каля 6 тысяч фразеалагізмаў. Будзе карысны настаўнікам і студэнтам, выкладчыкам і навуковым работнікам.

    9. Лепешаў, І.Я .  Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. Т. 2. М-Я. / І.Я.Лепешаў. – Мінск: БелЭн, 1993. – 607 с.

 

 

У слоўніку даецца апісанне каля 6 тысяч фразеалагізмаў. Будзе карысны настаўнікам і студэнтам, выкладчыкам і навуковым работнікам.

       10.   Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / Тнстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БСССР; пад рэд. М.В. Бірылы. – Мінск: БелСЭ, 1987. – 903 с.

 

Слоўнік – нарматыўны даведнік, які дае чытачу неабходныя звесткі пра напісанне і вымаўленне, месца націску, формы скланення і спражэння больш як 118000 слоў. Разлічаны на настаўнікаў і студэнтаў, выкладчыкаў. Працоўнікаў друку, радыё і тэлебачання.

       11.  Струкава, С.М. Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі) / С.М. Струкава. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 655 с.

 

У даведніку раскрываецца семантыка ўстарэлых лексічных намінацый. Сюды ўключаны ўстарэлыя ўласныя імёны – гістарыонімы і археонімы. Можа быць выкарыстаны лінгвістамі, студэнтамі, пісьменнікамі, літарутаразнаўцамі, навуковымі супрацоўнікамі

      12.   Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т.1. А-М / М.П. Пазнякоў. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012. – 400 с.

 

 

У слоўніку абраны і пададзены па семантычных групах эпітэты да амаль 450 найбольш ужывальных назоўнікаў беларускай мовы. Праца разлічана на пісьменнікаў, перакладчыкаў, рэдактараў, журналістаў, работнікаў радыё, тэлебачання і друку, выкладчыкаў, студэнтаў.

     13.     Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65000 слоў / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. – 968 с.

 

 

Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі, у патрэбных выпадках іх значэнні тлумачацца. Прыводзяцца асноўныя граматычныя формы слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання. Адзначаецца націск. 

                                                               У слоўнікавым артыкуле даюцца вытворныя словы.

      14.  Шкраба, І.Р. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі / І.Р. Шкраба. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. – 320 с.

 

 

Слоўнік – спроба ўвесці ў навуковы зварот пэўную колькасць (каля 2000) лексічных адзінак, якія не маюць у рускай мове аднаслоўнага адпаведніка і перадаюцца апісальным спосабам. Прызначаны для навукоўцаў, выкладчыкаў, рэдактараў, журналістаў, пераклдчыкаў.