Дапаможнікі:


    1. Беларуская мова. Усе правілы ў табліцах / аўт. – уклад. Ю.М. Лембіеўскі. – Мінск: Современная школа, 2006. – 256 с.

 

 

Дадзены дапаможнік складзены ў выглядзе табліц, якія сістэматызуць і абагульняюць тэарытычныя веды па школьным курсе беларускай мовы.

     2.  Баларуская мова ў табліцах і схемах: дапаможнік для школьнікаў і абітурыентаў / І.Л. Капылоў, С.Я. Рапацэвіч. – 2-е выд. – Мінск: Сучаснае слова, 2004. – 224 с.

 

 

Складзены ў адпаведнасці са школьнай праграмай, змяшчае тэарытычны і практычны матэрыял, аформлены ў выглядзе схем і табліц. Прадстаўлены тэмы, якія адлюстроўваюць асноўныя пытанні стылістыкі, фанетыкі, арфаграфіі, лексікалогіі, словаўтварэння і граматыкі беларускай мовы.

  3. Гаўрош, Н.В. Беларуская мова: тэсты : для школьнікаў і абітурыентаў / Н.В. Гаўрош, В.У. Азарка, А.С. Васіленка. – Мн.: Вышэйшая школа, 2005. – 319 с.

 

 

Матэрыял дапаможніка складзены ў адпаведнасці з праграмай школьнага курса беларускай мовы і з улікам праграмы для паступаючых вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь. Акрамя тэстаў прыведзены асноўныя правілі беларускага правапісу і пунктуацыі.

   4. Куліковіч, У.І. Новае ў беларускай арфаграфіі. Правілы. Заданні. Тэсты. Слоўнік: вучэбны дапаможнік / У.І. Куліковіч. – Мінск :Новое знание, 2009. – 104 с.

 

 

Тут змяшчаюцца толькі тыя правілы, якімі адрозніваецца новы правапіс, што дазваляе ўбачыць логіку і заканамернасць прынятых арфаграфічных прадпісанняў. У кнізе маюцца практычныя заданні, кантрольныя тэсты і слоўнік найбольш ужывальнай іншамоўнай лексікі.

    5. Пшанічная, Л.І. Беларуская мова: тэсты / Л.І. Пшанічная. – Мінск : Адукацыя і выхаванне ; рэдакцыя часопіса ”Роднае слова“, 2014. – 188 с.

 

 

Дапаможнік змяшчае тэставыя заданні, складзеныя ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і падручнікамі па беларускай мове.