З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага ў свеце. Наша родная старонка, як наша маці – хоча каб мы заставаліся вольнымі ўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што трымае нас, робіць нас НАЦЫЯЙ. Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў век святкавалі святы ў нашым краі, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты праклад дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з імі. Беларуская мова адкрывае для кожнага грамадзяніна Беларусі шырокі шлях да ведаў, спрыяе фарміраванню асобы. Любоў да сваёй Радзімы, свайго народа пачынаецца з любові да роднай мовы. Мова яднае нас у народ, які носіць прагожае імя – беларусы.

 

Наша віртуальная выстава прадстаўляе кнігі з 81.2(4 Беі), 82(4 Беі) і 63.5(4 Беі) аддзелаў цэнтральнай раённай бібліятэкі. Тут сабраны слоўнікі, дапаможнікі, зборнікі тапонімаў і выслоўяў,  кнігі па этнаграфіі і беларускім фальклоры. Прыемнага прагляду!